Арганізатар фестывалю Urban Myths, грамадскі дзеяч і стрыт-арт-мастак.
Раней Алег Ларычаў ужо некалькі разоў затрымліваўся і прыцягваўся да адказнасці, у тым ліку за свой арт-актывізм, у тым ліку ў 2022 годзе.
На гэты раз яго затрымалі па крымінальнай справе, як мяркуецца, звязанай з затрыманнямі іншых людзей нібыта датычных у "экстрэмісцкім фарміраванні" "Да Зораў".
Падчас судовага паседжання Ларычаву выклікалі хуткую . У яго паднялася тэмпература. Акрамя таго, у яго цукровы дыябет, не гояцца язвы на нагах, а таксама ёсць рызыка развіцця гангрэны. Медыцынская дапамога аказваецца нерэгулярна.


















