Паводле звестак МУС, датычны да "экстрэмісцкага" фарміравання "Да зораў" разам з музыкантам Алесем Чумаковым і мастаком Алегам Ларычавым. Культурная супольнасць "Да зораў" спрабавала афіцыйна арганізоўваць у Беларусі культурныя падзеі кшталту мерапрыемстваў і канцэртаў і мела замежнае фінансаванне. 17 снежня 2025 года ініцыятыву прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем".
Сямён — сын Васіля Малашанкова, супрацоўніка "Спадарожніка" і іншых расійскіх выданняў. Палітвязень жа, наадварот, з 14 гадоў "удзельнічаў ва ўсіх беларускамоўных чатах, ва ўсіх мерапрыемствах. Усюды, дзе быў беларускі дзвіжняк, там быў і ён", — як успамінаў знаёмы Сямёна. Таксама ён распавёў, што Малашэнкаў не думаў аб эміграцыі.


















