Паводле версіі абвінавачання, 6 сакавіка 2021 года Андрэй напісаў у сацсетцы каментар пра Лідзію Ярмошыну, якая тады ўзначальвала Цэнтрвыбаркам. Што гэта быў за каментар, не паведамлялася, але лінгвістычная экспертыза прызнала яго выказваннем, «выражаным у непрыстойнай форме».
У лютым 2022 года Андрэя прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Абраза прадстаўніка ўлады», за гэты каментар.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў красавіку 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.

