Па звестках "Кіберпартызан", да 2017 года Антон працаваў у сілавых структурах. Ён займаў пасаду міліцыянера-вадзіцеля ў аператыўна-дзяжурнай службе Завадскога РУУС Мінска, быў старшым сяржантам міліцыі.
Антон звольніўся з органаў у студзені 2017 году. Працаваў у іншых сферах.
У яго ёсць жонка і двое дзяцей.
Антон - аматар футбола і гулец каманды "Фенікс" , якая выступае ў Аматарскай лізе футбола (ЛЛФ). У сезоне 2025 года Антон быў адным з ключавых ігракоў складу, выступаў на пазіцыі абаронцы. У вясновым турніры 2025 года яго прызналі найлепшым гульцом спаборніцтваў, а каманда заняла трэцяе месца.























































