Палітзняволеныя

Сяргей Дзмітрыевіч Жыгалёў

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў5Дадаць ліст у банк
Адправіць ліст

Сяргей быў затрыманы проста ў каледжы падчас заняткаў у канцы снежня 2023 года. У праўладным фільме (красавік 2024 года) распавялі , што шэсць падлеткаў нібыта аб'ядналіся ў "анархісцкую ячэйку "Чорныя салаўі", якую "пад кіраўніцтвам Нацыянальнай вызваленчай арміі Украіны" стварыла 16-гадовая грамадзянка Украіны Марыя Місюк.

Супрацоўнікі АНТ сцвярджаюць, што падлеткі аб'ядналіся, каб рабіць дыверсіі па навядзенні ў Беларусі, а пасля - у Расіі. Марыю абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 289 КК (акт тэрарызму). Паводле сюжэту, 16-гадовая Марыя Місюк у 2022 годзе пераехала разам з сям'ёй з Украіны ў Беларусь, дзе стварыла "анархісцкае вочка для падрыхтоўкі тэрактаў". Сярод затрыманых – навучэнцы каледжаў у Баранавічах, Нясвіжы, Міры, Мінску і Лунінцы. Гэта Трафім Барысаў, Сяргей Жыгалёў , Зміцер Захарошка, Анастасія Кліменка і Аляксандра Пуліновіч. Як сцвярджаюць супрацоўнікі АНТ, маладыя людзі збіраліся на Баранавіцкай кватэры, каб падрыхтавацца да сваёй першай сур'ёзнай акцыі – сабраць узрыўчатку і падарваць Баранавіцкую філію міліцыі ці пракуратуру. Па якіх артыкулах абвінавачваюць астатніх пяці ўдзельнікаў, невядома. Як і невядомы іх статусы і месцазнаходжанне.

Пасля пераводу ў калонію Сяргея на месяц адразу змясцілі ў ШІЗА.

Прысуды

Вырак суда 09.10.2025
12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Апеляцыя 09.02.2026
прысуд пакінуты без змены.

Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню лісты. Паводле п. 85 КВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымыя толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы — дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітзняволенага.

Прычасныя да рэпрэсій

Віктар Анатольевіч Рупека
Віктар Анатольевіч Рупека
Наглядчыкі27 снежня 1979
Месца:
СІЗА-7
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней

Фігуранты справы

Хто яшчэ знаходзіцца ў ПК-2

Сяргей Дзмітрыевіч Жыгалёў
У зняволенні:
Родны горад:
Мінск
Дзень нараджэння:
19.07.2005
Адрас для лістоў:
ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Артыкулы:
Адзнакі:

Храналогія

  1. 2023
  2. 30.12.2023

    Перавод

    СІЗА-7 — У зняволенні

  3. 2025
  4. 09.10.2025

    Вырак суда 09.10.2025

    12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

  5. 2026
  6. 09.02.2026

    Апеляцыя 09.02.2026

    прысуд пакінуты без змены, Вярхоўны суд

  7. 09.03.2026

    Перавод

    ПК-2 — У зняволенні