Экс-кіраўнік "Інтэкс-прэс". "Інтэкс-прэс" быў найбуйнейшым і самым паспяховым незалежным рэгіянальным медыя ў Беларусі, але ўлады разграмілі яго ў 2021 годзе.
Пасля ліквідацыі ўладамі найбуйнейшага рэгіянальнага выдання Intex-Press у 2023 годзе Янукевіч і Пакаленка стварылі рэгіянальны партал навін bar24.by. У снежні 2024-га ў рэдакцыі bar24.by і ў кватэрах супрацоўнікаў прайшлі ператрусы, частка супрацоўнікаў была затрымана.
Янукевіч прыгавораны да 14 гадоў пазбаўлення волі і штрафу ў 135 000 рублёў (каля 40 000 еўра), Пакаленка - да 12 гадоў пазбаўлення волі і штрафу ў 45 000 рублёў (каля 13 000 еўра). Як паведамляе БАЖ , «ёсць інфармацыя аб вялізным агульным спагнанні ў памеры каля 200 000 рублёў (каля 60 000 еўра)».
Сутнасць абвінавачання невядомая.





