Дзмітрыя затрымалі ў сакавіку 2022 года. Ён трапіў на відэа журналіста, знятае на акцыях пратэсту ў першыя дні пасля выбараў 2020 года.
У жніўні 2022 года Дзмітрыя прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту 2020 года ў Менску, прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
У траўні 2023 года стала вядома, што Дзмітрыя затрымалі проста ў папраўчай установе і па адміністрацыйным артыкуле аб «распаўсюджванні экстрэмісцкіх матэрыялаў» прыгаварылі да адміністрацыйнага арышту, які ён адбываў у гомельскім ІЧУ. У тыя ж дні на праўладным тэлеграм-канале з'явілася «пакаяльнае» відэа з ім.
У ліпені таго ж года суд разглядаў пытанне аб замене «хіміі» больш строгім пакараннем. Вынік паседжання невядомы.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў снежні 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.




