Па інфармацыі ад родных Аляксандра, праблемы пачаліся пасля таго, як ён пайшоў назіральнікам на выбарчы ўчастак па месцы прапіскі ў вёсцы Фарынава. Ён напісаў скаргу ў пракуратуру аб грубым парушэнні выбарчага кодэкса, указаўшы на не апячатаную скрыню для галасавання. Пасля гэтага, 12 жніўня 2020 года, да Яўгена на працу прыехалі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі яго, але хутка адпусцілі.
Паўторна Яўген быў затрыманы ў студзені 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «распальванне сацыяльнай варожасці», «абраза прадстаўніка ўлады» і «падрыхтоўка і арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Яўген быў асуджаны ў верасні 2021 года і прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі, а таксама да выплаты буйной кампенсацыі «пацярпелым». На абвяшчэнне прысуду бацькі Яўгена прынеслі ў залу раздрукаваныя каляровыя фотаздымкі ягонай трохмесячнай дачкі Міланы, якая нарадзілася, пакуль Яўген знаходзіўся пад вартай.
Вызвалены ў жніўні 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.





