Працаваў таксістам. Шматдзетны бацька, ад двух шлюбаў мае 6 дзяцей.
Затрыманы па справе аб тэрарызме. На допытах быў моцна збіты (Віктару нават зламалі руку). Па дадзеных КДБ, Віктара Яскіча і Яўгена Грука асудзілі па арт. 289 КК (акт тэрарызму) і арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў). Аб іх затрыманні стала вядома ў пачатку красавіка 2024 года з сюжэту АНТ. Як сцвярджалі прапагандысты, сілавікі затрымалі як мінімум 12 чалавек, сярод якіх Грук і Яскіч, абвінавачаныя ў кантрабандзе ўзрыўчаткі і планаванні тэрактаў. Па словах аўтара сюжэту, Грук быў інфарматарам СБУ: фатаграфаваў ваенную тэхніку і скідаў яе каардынаты. Пасля Груку далі каманду забраць узрыўчатку са схованкі. Да схованкі мужчыну падвёз Яскіч. Пасля яны абодва павінны былі раскласці ўзрыўчатку са схованкі ў новыя схованкі. У сюжэце не тлумачаць логіку такіх дзеянняў.
Суд адбыўся ў маі 2025 года. Прысуд невядомы, да суда Віктар знаходзіўся ў СІЗА.
























































