У пачатку кастрычніка 2022 г. у Маскоўскім раёне сталіцы на апоры лініі электраперадач невядомыя вывесілі бел-чырвона-белы сцяг і сцяг Украіны. У тэлеграм-канале Антона Матолькі на наступны дзень з'явіўся пост з фатаграфіяй сцяга і подпісам: "Мінчане віншуюць украінскі народ з цудоўнымі навінамі з крымскага моста. Крым — це Україна! Жыве Беларусь! Слава Украіне!". Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі затрымалі шасцярых мінчан ва ўзросце ад 34 да 36 гадоў, якія нібыта гэта зрабілі. У тым ліку і Ігара.
Як піша прапагандыстка Гладкая, з верасня 2020-га года Ігар Цікач пакінуў больш за тры тысячы паведамленняў у адным з экстрэмісцкіх дваровых чатаў.
Гладкая таксама адзначае, што Савельеў і Цікач нібыта хацелі атрымаць візы, абнавілі пашпарты, а Ігар ужо чакаў званок ад польскага консульства. У Ігара на волі засталіся двое непаўналетніх дзяцей і жонка, якая мае сур'ёзныя праблемы са здароўем.
14.09.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў снежні 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.








