У канцы кастрычніка 2022 года ў Мінску затрымалі шэсць мужчын за тое, што яны 7 кастрычніка нібыта вывесілі пашыты бел-чырвона-белы сцяг разам са сцягам Украіны на апоры ЛЭП у Менску. Гэта Ігар Цяпцееў, Юрый Несцярэнка, Віктар Грынько, Валерый Балабешка, Уладзімір Савельеў, Ігар Цікач. У тэлеграм-канале Антона Матолькі на наступны дзень з'явіўся пост з фатаграфіяй сцяга і подпісам: "Мінчане віншуюць украінскі народ з цудоўнымі навінамі з крымскага моста. Крым — це Україна! Жыве Беларусь! Слава Украіне!".
Паведамляецца, што менавіта Юры зрабіў фота, якое потым зьявілася ў тг-канале Антона Матолькі. Але сам Юры сказаў, што даслаў здымак толькі ў сяброўскі чат.
14.09.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда. Прысуд уступіў у сілу.














