Павел быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках". Да затрымання Павел займаўся дызайнам адзення і валанцёрскай дзейнасцю, падтрымліваючы людзей з інваліднасцю і дзяцей у дзіцячых дамах.
Вызвалены ў лістападзе 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.























