Руслан упершыню быў затрыманы 10 жніўня 2020 года падчас акцыі пратэсту ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Пасля жорсткага збіцця ён патрапіў у лякарню, а затым быў асуджаны на 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Пазней у дачыненні да яго распачалі крымінальную справу, але падчас следства ён пакінуў краіну.
Вярнуўшыся ў Беларусь, Руслан паспрабаваў перасекчы мяжу з Еўразвязам, аднак быў затрыманы . У лістападзе 2021 года яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
У ліпені 2024 года ён быў зноў асуджаны - на гэты раз за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». Па гэтым артыкуле судзяць зняволеных, якія адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з адміністрацыяй, на падставе выдуманых парушэнняў.
Выйшаў на волю летам 2026 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
























