Руслана затрымалі 15 лістапада 2020 года і арыштавалі на 15 сутак за тое, што ён прайшоў праз увесь горад з бел-чырвона-белым сцягам у памяць пра забітага Рамана Бандарэнку. Раман быў збіты сілавікамі ў двары каля сваёй хаты і памёр у лякарні ад ацёку мозгу. Аднак пасля адміністрацыйнага арышту Руслан не выйшаў на волю, бо супраць яго распачалі крымінальную справу і асудзілі за "супраціўленне супрацоўніку МУС".
У сакавіку 2022 года ён быў паўторна асуджаны на адзін год пазбаўлення волі за "непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы". Па дадзеным артыкуле судзяць зняволеных, якія адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з адміністрацыяй, за выдуманыя парушэнні.
Вызвалены ў ліпені 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.





