Сяргей у 2021 годзе двойчы быў асуджаны за абразу прадстаўнікоў улады.
Першы прысуд ён атрымаў у красавіку за каментар у Telegram-канале аб міліцыянеры з Нясвіжа. Яго прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ва ўстанову і абавязалі выплаціць кампенсацыю.
Другі прысуд вынеслі ўжо ў ліпені — за новы каментар у сацсетках, прысудзіўшы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
У верасні Гомельскі абласны суд адхіліў апеляцыю. Стражэйшае пакаранне замяніла ранейшае — «хатняя хімія» стала звычайнай. Нягледзячы на раскаянне, кампенсацыю, стан здароўя, клопат аб пажылых бацьках і станоўчую характарыстыку, суд не змякчыў прыгавор.
Вызвалены ў сакавіку 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.



