МУС 24 ліпеня прызнаў "экстрэмісцкім фармаваннем" праект "Propovednik". Па дадзеных ведамства, дачыненне да яго мае 52-гадовы Шпак Уладзімір, які быў затрыманы ў маі 2024 года.
На праўладных тэлеграм-каналах паведамлялася, што мужчына "распальваў нацыянальную і сацыяльную нянавісць, заклікаў да гвалту, выступаў за радыкалізацыю і тэрарызм". Сцвярджалася, што ў дачыненні да затрыманага быў узбуджаны шэраг крымінальных справаў - яму пагражалі 10 гадамі зняволення.













