На момант сакавіка 2026 г. яму 48 гадоў. Вакульчыку дабаўлялі тэрмін шэсць разоў. У сакавіку 2026 года ён знаходзіўся ў Мазырскім ПКТ, з якога яго перыядычна кідаюць у ШІЗА. З першапачатковых сямі гадоў яго тэрмін зараз складае 16 гадоў і 3 месяцы пазбаўлення волі .
Па паведамленні праваабарончага цэнтра Вясна Уладзіслаў у калоніі размаўляў з палітвязнем Мікалаем Дзядком, хаця гэта было небяспечна. Выпісваў "Новы час", падтрымліваў пратэсты "недармаедаў" у 2017 годзе. У 2020 годзе ўдзельнічаў у пратэстах у калоніі, за што яго прызналі арганізатарам гэтых пратэстаў і паставілі на прафулік. Таму адбыўшы свае сем гадоў пазбаўлення волі па наркатычным артыкуле 328, зараз ён знаходзіцца ў зняволенні за ўдзел у негвалтоўных акцыях супраціву ў Бабруйскай калоніі.
У яго ёсць прабадная язва страўніка, у 2020 годзе яго з калоніі адвезлі ў лякарню, дзе яго выратавалі лекары. Праз 25 дзён пасля аперацыі яго пасадзілі ў ШІЗА.






