Актывіст анархічнага руху быў затрыманы пры перасячэнні мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года і абвінавачаны ў "падпалах" і "тэрарызме". Раней ён адбываў пакаранне ў выглядзе 5 гадоў пазбаўлення волі паводле артыкула 295-3 КК РБ і быў вызвалены ў 2019 годзе.
29 кастрычніка 2021 года ў Гомелі Сяргея прыгаварылі да 1 года пазбаўлення волі за «парушэнне ўмоў нагляду» па папярэднім палітычным артыкуле. У сакавіку 2023 года і верасні 2024 года ён двойчы быў асуджаны за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». Па дадзеным артыкуле судзяць зняволеных, якія адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з адміністрацыяй, за выдуманыя парушэнні. У выніку ягоны агульны тэрмін пазбаўлення волі склаў 22 гады і 11 месяцаў.
Увосень 2025 года стала вядома , што нядаўна Сяргей Раманаў патрапіў у лякарню, дзе яму зрабілі аперацыю. Аперацыя была планавай і прайшла без ускладненняў. Неўзабаве яго ізноў павінны перавесці ў калонію.




















