Аляксандр Сяргеевіч Рамановіч
Дзярж. абвінаваўцы

Аляксандр Сяргеевіч Рамановіч

Колькасць рэпрэсаваных:
27
Дзень нараджэння:
17 чэрвеня 1986

Выступаў дзяржаўным абвінаваўцам у палітычна матываваных справах. Выступаў дзяржаўным абвінаваўцам па справе Віктара Барушкі, якога абвінавацілі ў наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання ў дачыненні да асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці па пункце 5 часткі 2 артыкула 147 Крымінальнага кодэкса. У Барушкі вышэйшая адукацыя, ён індывідуальны прадпрымальнік. Калі ён расказваў пра тое, што з ім было пасля затрымання, плакалі ўсе, хто знаходзіўся ў зале ў якасці слухачоў. Са слоў Барушкі, яго трымалі ў нейкім памяшканні, падобным на душавую: «Білі, дубінку ў анальную адтуліну засоўвалі. Пасля гэтага я правёў 12 дзён у рэанімацыі БХМД. Ногі былі такія апухлыя, што не мог зняць джынсы. Калі мяне білі, я бярог левую нагу. Мне мянялі звязкі на левай назе, я не мог ёю стукнуць». У выніку Віктару пакаралі 7-мі гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Выступаў дзяржабвінаваўцам па справе Аляксандра Бялова, Яўгена Рубашкі, Арцёма Дзмітрыевіча Салаўя і Арцёма Сяргеевіча Салаўя. Суд праходзіў у закрытым рэжыме: пракурор Аляксандр Рамановіч хадайнічаў аб гэтым. Іх абвінавацілі па частцы 1 артыкула 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і частцы 3 артыкула 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні). Бялоў, Рубашка і Арцём Дзмітрыевіч Салавей атрымалі па пяць гадоў пазбаўлення волі, Арцём Сяргеевіч Салавей - 4,5 гадоў пазбаўлення волі. Для ўсіх - калонія агульнага рэжыму.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 27

На старонцы: