
Уладзімір Юр'евіч Каракін
- Dissidentby з
- Дата прызнання палітзняволеным паводле даных Dissidentby
- ПЦ «Вясна» з
- Дата прызнання палітзняволеным Праваабарончым цэнтрам «Вясна»

Па палітычных матывах выдадзена штрафаў на суму 15 440 рублёў, 361 сутак адміністрацыйнага арышту. Судзіла палітвязняў: Артура Хацько, Віталя Шчарбіча, Міхаіла Ферэнца, Юрыя Сяргея, Андрэя Папова, Яна Нікішына, Мікіты Качура, Юрыя Карніловіча, Кірыла Казея, Аляксея Зикеева, Андрэя Асаула. 15 сакавіка 2022 г. прысудзіла галоўнаму рэдактару «Нашай нівы» Ягору Марціновічу і кіраўніку аддзела маркетынгу Андрэю Скурко па 2,5 гады калоніі. Раней іх прызналі палітвязнямі. Пракурор - Мікалай Дзяцел. «Нашаніўцаў» абвінавацілі ў прычыненні маёмаснай шкоды па папярэдняй змове (ч. 2 арт. 216 КК) за аплату камунальных паслуг у кватэры-офісе па тарыфах для фізічных, а не юрыдычных асоб. Яны пагасілі шкоду да суда, "Мінскводаканал" і "Мінскэнерга" адклікалі іскі.
Знойдзена: 53
Знойдзена: 53

Мы збіраем інфармацыю пра ўмовы адбывання пакарання ў пенітэнцыярных установах Беларусі, каб аналізаваць сітуацыю, даносіць праўдзівыя даныя да грамадства і выкарыстоўваць іх для будучых рэформаў. Калі ласка, запоўніце анкету — ваш досвед важны.









