Валянцін быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па трох крымінальных артыкулах.
У студзені 2022 года яго прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі за "публікацыі ў сацыяльных сетках, якія змяшчаюць заклікі да вулічных пратэстаў і актыўнага супраціўлення ў выпадку іх падаўлення", а таксама за здымку пратэсту 12 жніўня 2020 года на праспекце Касманаўтаў у Гродне, відэа якога ён размясціў разам са сваімі каментарамі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
У снежні 2020 года Людміла Царану ўбачыла ў тэлеграм-канале "Чорная кніга Беларусь" запіс пра мясцовага ўчастковага Сяргея Уродніча і развітала яго чат "Пружаны/Пружана" з подпісам: «Красаўчык наш». Жанчына ўзгадвае, што сілавікі спачатку кваліфікавалі рэпост у тэлеграме як абразу прадстаўнікоў улады, але ў выніку справу распачалі па артыкуле аб паклёпе. - Ваш прэзідэнт называе вас "прыгажуны", я яго таксама назвала, як ваш прэзідэнт называе, чым я яго абразіла? - здзіўлялася спружанка. У судзе жыхарка Пружан не прызнала віну і адмовілася даваць паказанні.
Скончыла адбываць пакаранне ў сакавіку 2023 года.
27.01.2023
У пачатку студзеня скончыўся тэрмін "хатняй хіміі"
Інфармацыі з судовага паседжання амаль няма. Праваабаронцам стала вядома, што ў якасці пакарання для абвінавачанага пракурор запытаў два гады "хатняй хіміі" і маральную кампенсацыю ў памеры 100 базавых велічынь.
68-гадовая мясцовая жыхарка Салігорска прачытала ў "Аднакласніках" пост, які тычыцца старшага ўчастковага інспектара аддзела ўнутраных спраў Першамайскага раёна Бабруйска Магілёўскай вобласці, капітана міліцыі Андрэя Камара. Пад пастом яна напісала свой каментар, які стаў прычынай для звароту міліцыянта ў суд.
Згодна з версіяй пракуратуры, 7 чэрвеня 2020 у "Аднакласніках" Віталь пакінуў абразлівы каментар пра бабруйскага ўчастковага Андрэя Камара. Дадзенае дзеянне кваліфікавалі як "абразу ўлады". Сваю віну абвінавачаны не прызнаў.
Згодна з абвінавачаннем, жанчына 25.08.2020 размясціла каментар пад пастом пра Віктара Турчыновіча, нам. начальніка Кобрынскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні. Гэты каментар дзяржабвінавачанне расцаніла як "абразай прадстаўніка ўлады".
Быў затрыманы 6 снежня 2021 года ў рамках адміністрацыйнай справы. Пасля адбыцця 15 сутак на волю ён не выйшаў, 21 снежня перазатрыманы ў межах крымінальнай справы за ўдзел у акцыях пратэсту.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.