Згодна з абвінавачаннем, Кандрашоў у "Аднакласніках" размясціў абразлівы каментар пра амапаўца С.
1,5 гады абмежаванні свабоды без накіравання.
Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ў чэрвені 2020 года ён пакінуў абразлівы каментар пад пастом з фатаграфіяй супрацоўніка ганцавіцкага ДАІ Ігара Вольніча, які каленам прыціскаў галаву ляжачага на зямлі пратэстуючага.
2 гады абмежаванні свабоды без накіравання.
Крымінальная справа на Аляксея была заведзеная за каментар у тэлеграме. Пад пастом у тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі" 22 лістапада 2021 года быў пакінуты каментар "тварэнне" на адрас участковай інспектаркі па справах непаўналетніх з Барысава Наталлі Ярмалінскай.
1,5 гады абмежаванні свабоды без накіравання.
59-гадовая пенсіянерка асуджана за абразу супрацоўніка Ганцавіцкага РАУС Ігара Вольніча. Падставай для крымінальнай справы стала слова «казлішча» ў каментары пад фота Вольніча ў «Аднакласніках», нібыта напісанае Алай Віцязь. На здымку Вольніч ужывае задушлівы прыём, націснуўшы каленам на шыю ўдзельніку акцыі, які ляжыць на зямлі, якога з двух бакоў трымаюць калегі Вольніча.
2 гады абмежаванні свабоды без накіравання.
Грамадзянка РФ. Вядома, што Марыя пакінула каментар у адным з "экстрэмісцкіх" тэлеграм-каналаў 26 траўня 2021 года. Ён быў звязаны з экстранай пасадкай самалёта Ryanair, на борце якога знаходзіўся Раман Пратасевіч. Марыя напісала свой каментар, абазваўшы Аляксандра Лукашэнку "шызікам" .
1 год абмежаванні свабоды.
Была затрыманая 15 снежня 2021 года. Ёй прад'яўлены абвінавачанні па арт. 368 Крымінальнага кодэкса (Абраза прэзідэнта) і арт. 369 КК (Знявага прадстаўніка ўлады).
3 года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вядучы спецыяліст па працы з кліентамі А1. Была затрымана 23 снежня 2021 года.Вядома, што Святлане прад'явілі абвінавачанне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Жанчыну перавялі ў СІЗА.
3 гады абмежавання волі без накіравання.
18 лютага 2021 году Святлана пакінула каментар у групе "Дзвіж" у сацыяльнай сетцы "Укантакце". У гэтай групе быў размешчаны допіс з выявай Шлупакова і Шрамава з подпісам "Гэтыя супрацоўнікі міліцыі, рызыкуя жыццём, вынялі паветраныя шарыкі". Пад дадзеным допісам Святлана і пакінула каментар "кожнаму херою медаля".
Вядома, што Святлана перанесла аперацыю па выдаленні пухліны галаўнога мозгу і праходзіць цяжкую рэабілітацыю.
1 год абмежавання волі без накіравання.
Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту. Вядома, што сілавікі вылічылі Аляксея па фота - затрымалі чалавека, у якога захоўваліся фатаздымкі з мітынгу 2020 года. Па гэтаму фатаздымку былі ідэнтыфікаваны 23 чалавекі.
У пачатку сакавіка 2022 году суддзя Маскоўскага раёну Сяргей Кацар прызнаў Аляксея вінаватым. Мужчына быў вызвалены ў залі суда да накіравання ва ПУАТ, але амаль адразу пакінуў Беларусь.
3 гады абмежавання волі з накіраваннем у выхаваўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Жыхара Оршы абвінавацілі ў тым, што ён са свайго акаўнта ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» ў групе «Вусаты прус» пакінуў каментар пра супрацоўніка ДАІ, які спыняў і штрафаваў аршанскіх актывістаў. У прыватнасці, ён дапусціў у сваіх паведамленнях слова «брыд» і некалькі іншых слоў на мяжы цэнзурнасці.
2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
2D-мастачка з кампаніі Vizor Games. Сілавікі запісалі з Галінай "пакаяльнае відэа", на якім яна расказвае, што была падпісана на тэлеграм-каналы, прызнаныя беларускімі ўладамі экстрэмісцкімі, а таксама што ў жніўні 2020 года ўдзельнічала ў пратэстных акцыях і перакрыцці дарог.
3 гады абмежавання волі без накіравання
Бізнэс‑аналітык IT-кампаніі EPAM. 10 снежня суд арыштаваў мэнэджара Насуро на 13 сутак па артыкуле аб распаўсюджванні экстрэмісцкіх матэрыялаў (частка 2 артыкула 19.11 КаАП). З 31 снежня Насура знаходзіцца ў СІЗА №1. На яго завялі крымінальную справу па артыкуле аб грубым парушэнні парадку (частка 1 артыкула 342 КК). У Дзяніса 4 дзіцяці.
| 31.01.2022 | Дома Денис рисовал масляными красками и акварелью. Теперь рисует карандашами. Еще он увлекается языками - происхождением слов, схожестью языков, происхождением географических названий. Сам знает английский, немного немецкий. Увлекается историей Беларуси. |
Затрыманы за каментары ў сацсетках па справе Зельцэра.
25.07.2022 пераведзены на хатні арышт.
Па версіі абвінавачання, Аляксей у раённым чаце "Дамброўка-5" абразіў начальніка трэцяга ўпраўлення ГУБАЗіК МУС Міхаіла Бедункевіча, напісаўшы "на вул. Галубка жыве адна з галоўных м****й ГУБАЗ Бедункевіч".
1,5 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія").
Таццяна была затрымана 15 лістапада ў будынку Мінгарсуда, калі хацела патрапіць на першы судовы працэс па справе палітвязня Вольгі Залатар. Вядома, што яна пацярпела ад жорсткага абыходжання. Таццяну тройчы паслядоўна прысудзілі да 15 сутак адміністрацыйнага арышту (па стане на 30 снежня 2021 года, яна асуджана на 45 сутак). За дзень да вызвалення ў Таццяны памёр бацька. Але сілавікі яе не адпусцілі нават на ягонае пахаванне. 31 снежня пастанову на вызваленне дзяўчыны выпісала суддзя Фрунзенскага раёна і перанесла суд на 3 студзеня. З РУУС Таццяна адразу патрапіла на пахаванне бацькі. 3 студзеня 2022 года дзяўчына была ўжо ў бяспецы за межамі Беларусі, у той час, як суд завочна прызначыў ёй чарговыя 15 сутак.
