Андрэя прызналі вінаватым у тым, што ён размясціў на Facebook пост, які нібыта прыніжаў гонар і годнасць Лукашэнкі. Судовая экспертыза ўстанавіла, што публікацыя змяшчала «лексемы, якія ўключаюць мянушкавыя намінацыі» Лукашэнкі.
Да суда на яго маёмасць быў накладзены арышт - у тым ліку на тэлевізар, "разумныя" калонкі, пыласос, пральную машыну і мультыварку. Суддзя пастанавіла зняць арышт з маёмасці і вызваліць Андрэя з-пад варты да набыцця моцы прысуду.
Вырак суда 18.04.2024
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Сяргея прызналі вінаватым у "рыхтаванні ва ўваходжанне асобы ў склад экстрэмісцкага фарміравання ў мэтах учынення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці". Вядома, што ў яго канфіскавалі ў даход дзяржавы тэлефон - як сродак здзяйснення злачынства. Астатнія падрабязнасці невядомыя: суд праходзіў у закрытым рэжыме. Па рашэнні суда ён павінен выплаціць штраф у памеры 400 базавых велічынь (1600 рублёў).
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.