Вядома, што прынамсі раней ён працаваў у санаторыі «Ружанскі».
Мужчыну абвінавачваюць у тым, што ён быў адміністратарам чата «Ружаны 97%», які ў студзені 2022 года прызналі экстрэмісцкім. Увогуле, чат выглядае як закінуты ўжо доўгі час — туды рэпосцяцца праўладныя медыя і відэа сілавікоў, але ніхто іх не выдаляе.
Акаўнт мужчыны не быў схаваны з пераліку адміністратараў, на аватарцы стаяць яго фота і імя, а таксама нікнэйм.
Дзмітрый быў асуджаны за тое, што, паводле версіі абвінавачання, у снежні 2022 года сарваў тры чырвона-зялёныя палотнішчы. Паводле матэрыялаў справы, у краме "Суседзі" на Пушкінскім праспекце ён "рукамі схапіў тры палотны дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, якія знаходзіліся ў металічным стэлажы крамы, вырваў іх з пластыкавых стрыжняў і кінуў на падлогу". Дзяржаўнае абвінавачанне расцаніла гэтыя дзеянні як учыненыя "па матывах палітычнай і ідэалагічнай варожасці".
Вырак суда 22.02.2023
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
З відэа, апублікаванага на праўладных каналах, вынікае, што яго затрымалі за некалькі каментароў у тэлеграме (у якіх ён, здаецца, нікога не абразіў, але сілавікі палічылі іх "негатыўнымі" і за кавер на песню Scorpions "Вецер пераменаў"; ад праекту Lirival.
Беларуская штурхальніца ядра, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2008 года, чэмпіёнка свету і Еўропы. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Яна падпісала ліст спартсменаў «За сумленныя выбары і супраць гвалту», адкрыта асуджала рэжым Лукашэнкі і вайну ва Украіне.
Зімой 2023 года Іллю прызналі вінаватым па артыкуле "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх". Па версіі абвінавачання, ён са свайго мабільнага тэлефона пакідаў у тэлеграм-чаце "Ліда 97%" каментары і выкладваў відэа "з мэтай узрушанасці ў неабмежаванага круга карыстальнікаў пачуцця неабходнасці ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах".
Вырак суда 10.02.2023
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.