31 сакавіка 2022 года з Мікалаем Чарнавусам не працягнулі кантракт, і ён застаўся без працы. А працаваў юрыстам аддзела спорту і турызму Баранавіцкага райвыканкама. Прычыны затрымання невядомыя.
Выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту.Вядома, што супраць яго ўзбуджана крымінальная справа паводле арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). Але ў якім статусе цяпер знаходзіцца Мікалай — невядома.
Тараса затрымалі за размову з чат-рулеткавым правакатарам Юрыем Комарам.
У відэа Тарас кажа, што падтрымлівае Украіну і яе нацыянальных герояў, а таксама жадае ёй перамогі. ГУБАЗіК сцвярджае, што за гэта яму пагражае крымінальная справа за «распальванне варожасці».
Наталлю затрымалі па вяртанні з-за мяжы за тое, што яна ў 2020 годзе нібыта пакідала паведамленні ў дваровых чатах. Верагодна, гэта рэпосты з розных каналаў і эмацыйныя паведамленні. У Наталлі двое дзяцей.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.