- Аб'яднанні
- Праваабаронцы
Праваабаронца і сябра Рады Праваабарончага цэнтру «Вясна» (ПЦ «Вясна»). Зміцер Салаўёў больш за 20 гадоў займаецца праваабарончай дзейнасцю, раней узначальваў Наваполацкае аддзяленне ПЦ “Вясна”. Зміцер Салаўёў — адзін з арганізатараў незалежнага назірання за выбарамі ў Беларусі ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", у тым ліку на выбарах 2020 года, а таксама ўдзельнік шматлікіх міжнародных місій незалежнага назірання. Праваабаронца таксама ўдзельнічае ў працы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.
8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі завочна.
- Аб'яднанні
- Двойчы палітзняволенныя
- Праваабаронцы
Аляксандр – старшыня і заснавальнік Праваабарончага цэнтру “Вясна”, былы віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека. Лаўрэат прэміі Свабоды імя Андрэя Сахарава і іншых міжнародных праваабарончых узнагарод. Ён пяць разоў вылучаўся на Нобелеўскую прэмію міру і ў 2022 годзе стаў яе лаўрэатам .
Раней Аляксандр ужо падвяргаўся крымінальнаму пераследу. 4 жніўня 2011 года ён быў арыштаваны пасля таго, як Літва і Польшча перадалі ўладам Беларусі дадзеныя аб ягоных банкаўскіх рахунках. Яму было прад'яўлена абвінавачанне ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры. 24 лістапада 2011 года суд прыгаварыў яго да пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Аляксандр сваёй віны не прызнаў, сцвярджаючы, што сродкі выкарыстоўваліся выключна для праваабарончай дзейнасці. Краіны ЕС, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі яго палітычным зняволеным, а прысуд - палітычна матываваным. Вызвалены летам 2014 года па амністыі.
14 ліпеня 2021 года Аляксандр быў зноў затрыманы пасля ператрусу ў кватэры і офісе ў рамках справы па артыкуле "нявыплата падаткаў". У верасні 2022 года гэтая справа была спыненая, аднак яму прад'явілі новыя абвінавачанні — у «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
У сакавіку 2023 года ён быў асуджаны і прыгавораны да пазбаўлення волі, а таксама да выплаты буйной кампенсацыі. У судзе сваёй віны не прызнаў.
У пачатку лістапада 2023 года Аляксандра змясцілі ў ПКТ па надуманых прычынах. У красавіку–маі 2024 года яго вярнулі ў атрад, аднак да яго працягваюць праяўляць павышаную ўвагу. Ён працуе на дрэваапрацоўцы, атрымлівае спагнанні, пазбаўлены перадач, відэазванкоў і карэспандэнцыі. Вядома, што ў выніку мінулай адсідкі ў Бабруйскай калоніі ў яго ўзніклі праблемы са здароўем, якія захоўваюцца.
13.12.2025 года быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезены ў Літву.
- Аб'яднанні
- Праваабаронцы
- Бацькі непаўнагадовых
Валянцін, сябра Рады “Вясны” і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), з'яўляецца адным з найбольш вядомых экспертаў і аналітыкаў у сферы правоў чалавека. Ён актыўна выступае за недыскрымінацыю і супраць смяротнага пакарання, удзельнічаў у міжнародных канферэнцыях, праваабарончых місіях і назіраннях за выбарамі ў краінах АБСЕ.
14 ліпеня 2021 года пасля ператрусу ў кватэры яго павезлі на допыт, пасля чаго пакінулі пад арыштам у межах крымінальнай справы па артыкулах "нявыплата падаткаў" і "арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
У верасні 2022 года справа па артыкуле аб нявыплаце падаткаў была спынена, аднак супраць Валянціна вылучылі новыя абвінавачанні — у кантрабандзе і фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
27 кастрычніка 2022 года, падчас 41-га Кангрэса Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), Валянцін Стэфановіч быў пераабраны віцэ-прэзідэнтам арганізацыі.
У сакавіку 2023 года ён быў асуджаны і прыгавораны да пазбаўлення волі, а таксама да выплаты буйной кампенсацыі. У судзе Валянцін сваёй віны не прызнаў.
Па наяўнай інфармацыі, умовы ўтрымання сталі больш жорсткімі, і яго перавялі на турэмны рэжым.
19 сакавіка 2026 года ён быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла і вывезены ў Літву.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Праваабаронцы
- Бацькі непаўнагадовых
- Юрысты
Уладзімір, юрыст праваабарончага цэнтру “Вясна” і каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года разам з жонкай пасля ператрусу ў іх кватэры. Яго павезлі ў ДФР, а затым на допыт у Следчы камітэт, пасля чаго пакінулі пад арыштам у межах крымінальнай справы па артыкуле "нявыплата падаткаў".
У верасні 2022 года справа па гэтым артыкуле была спынена, аднак супраць Уладзіміра вылучылі новыя абвінавачанні - у кантрабандзе і ў фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Уладзімір з'яўляецца фіналістам Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год у намінацыі "Праваабаронца года".
У сакавіку 2023 года ён быў асуджаны і прыгавораны да пазбаўлення волі, а таксама да выплаты буйной кампенсацыі. У судзе сваёй віны не прызнаў.
Па наяўнай інфармацыі, умовы ўтрымання былі больш жорсткімі, і Уладзіміра перавялі на турэмны рэжым.
13.12.2025 года быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезены ва Украіну.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Праваабаронцы
Андрэй, актывіст анархісцкага руху і валанцёр праваабарончага цэнтру "Вясна", быў затрыманы ў кастрычніку 2020 года ў Мінску. Яму прад'явілі абвінавачанні ва ўдзеле ў "масавых беспарадках" і іншых "злачынствах".
У 2022 годзе яго прыгаварылі да 6 гадоў калоніі, а ў лютым 2023 года Вярхоўны суд скараціў тэрмін на 3 месяцы.
18.04.2025 выйшаў на волю, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Праваабаронцы
- Студэнты
Марфа, каардынатарка валанцёрскай службы "Вясна", была затрымана 17 верасня 2020 года па абвінавачанні ў фінансаванні масавых беспарадкаў - 293 ч.3. У лютым 2021 года ёй прад'явілі дадатковыя абвінавачанні, у тым ліку «распальванне сацыяльнай варожасці» і «ўдзел у злачыннай арганізацыі».
У верасні 2022 года Марфу асудзілі па некалькіх крымінальных артыкулах, прыгаварыўшы да 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі, а таксама да выплаты буйнога штрафу.
У лютым 2023 года пры разглядзе апеляцыйнай скаргі тэрмін быў скарочаны на тры месяцы. У зняволенні ў Марфы пагоршылася здароўе, у тым ліку з-за перанесенага COVID-19.
19 сакавіка 2026 года яна была вызвалена пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла і вывезена ў Літву.
