Юлія Чэславаўна Густыр
Юлія Чаславаўна Густыр датычная да палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь. Густыр нясе адказнасць за тое, што ў якасці суддзі суда Цэнтральнага раёна горада Мінска выносіла шматлікія палітычна матываваныя прысуды ў дачыненні да журналістаў, лідэраў апазіцыі, актывістаў і пратэстоўцаў. У судовай практыцы Юлія Чаславаўна Густыр разглядала не толькі адміністрацыйныя справы, але і крымінальныя. У выніку яе рашэнняў былі выдадзены штрафы сумарна не менш як на 38975 рублёў і адміністрацыйныя арышты сумарна не менш як на 607 сутак, а таксама на розныя тэрміны турэмнага зняволення былі асуджаныя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь. У 2020-м годзе Густыр на 15 сутак асудзіла Сяргея Шабанава, уся віна якога заключалася толькі ў тым, што раніцай 30 кастрычніка каля "Мінск-Арэны", дзе ў той час праязджаў картэж А. Лукашэнкі, Сяргей паказаў пальцамі знак "Victory" машынам, якія сігналілі ў пробцы. У жніўні 2020 года яна прысудзіла 10 сутак «дыджэю перамен» Уладзіславу Сакалоўскаму толькі за песню Віктара Цоя, якую той разам з калегам уключыў на дзяржаўным мерапрыемстве ў Кіеўскім скверы горада Мінска. У 2020-м годзе Юлія Густыр прымала рашэнне аб падаўжэнні кандыдату ў прэзідэнты Віктару Бабарыку тэрміну ўтрымання пад вартай. За свае злачынствы была ўнесена ў санкцыйныя спісы краін ЕС, Вялікабрытаніі, ЗША і Канады. Такім чынам, Густыр Юлія Чаславаўна нясе адказнасць за парушэнні правоў чалавека і падрыў вяршэнства закону, а таксама за садзейнічанне рэпрэсіям у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Яе праца ў рамках судовай сістэмы была сфакусаваная на падтрыманні пазіцый існуючай улады, а не на выкананні закону. Дзеянні Густыр садзейнічалі парушэнням правоў чалавека, умацаванню ўлады Аляксандра Лукашэнкі і ўзмацненню палітычна-матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.

Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Рабочыя
Па версіі следства, 12 кастрычніка 2020 года прыкладна ў 21 гадзіну Зайкоўскі ў стане алкагольнага ап'янення на праспекце Дзяржынскага з іншымі неўстаноўленымі асобамі аказваў супраціўленне работнікам міліцыі, пагражаў ім ужываннем гвалту, кінуў у бок міліцэйскага аўтобуса піўны куфель.
Сваёй віны ў зробленым не прызнаў.
20 кастрычніка 2022 г. у калоніі № 2 пачаўся разгляд справы супраць Аляксандра па ч. 1 арт. 411 КК РБ
У снежні 2023 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Андрэй быў асуджаны па артыкулах "Хуліганства" і "Здзек з гісторыка-культурных каштоўнасцяў".
14 жніўня 2020 года ён на статуі жанчыны ў комплексе абеліска "Мінск-горад-герой" намаляваў круг з гарызантальнай рысай, чым, па версіі следства, апаганіў культурныя каштоўнасці і памяць загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне.
Вызвалены ў верасні 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Вадзім быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па падзеях, якія адбываліся з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Менску, і асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту, а таксама за тое, што нібыта наўмысна пагражаў супрацоўнікам ДАІ, а таксама пашкодзіў іх аўтамабіль.
Вызвалены ў снежні 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Сілавікі
Яўген, пажарны-выратавальнік МНС, быў затрыманы і асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту - «Маршы вызвалення палітвязняў», якая праходзіла 4 кастрычніка 2020 года ў Менску.
Вызвалены ў ліпені 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом
Арцём быў затрыманы і асуджаны ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па падзеях 14 ліпеня 2020 года ў Мінску, калі людзі выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць рашэння ЦВК не рэгістраваць кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыка і Валерыя Цапкала.
Па падліках праваабаронцаў, вызвалены летам 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
Быў затрыманы і асуджаны за супраціўленне салдату падчас "Маршу герояў", які праходзіў у Мінску 13 верасня 2020 года.
У апошнім слове Арцём прасіў не пазбаўляць яго волі, а даць займацца каханай справай - архітэктурай. Ён удзельнічаў у міжнародных конкурсах, мае грамату міністра інфармацыі за праект будынка Белтэлерадыёкампаніі. Прасіў суд не адпраўляць архітэктара ў калонію і пацярпелы салдат з в/ч 3214 Максім Чарнякоў.
Вызвалены ў студзені 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.