Андрэй - актывіст руху "Еўрапейская Беларусь", затрыманы 25 верасня 2020 года. Ён быў адным з сузаснавальнікаў руху "Зубр" і неаднаразова падвяргаўся пераследу з боку дзяржавы. Яго асудзілі за "падрыхтоўку да масавых беспарадкаў".
11 верасня 2025 г. стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. У ліку вызваленых Андрэй Войніч.















