Рэдактарка папулярных тэлеграм-каналаў, у тым ліку "Мая краіна Беларусь", Ірына была затрымана 18 лістапада 2020 года супрацоўнікамі ГУБАЗіКа, перапранутымі ў форму ЖЭС. Яны ўвайшлі ў пад'езд разам з маці Ірыны, адштурхнуўшы яе, і правялі ператрус у кватэры, забраўшы ноўтбук, тэлефон і грошы.
У маі 2021 года яна была асуджана за "падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках". Суд адбываўся ў закрытым рэжыме, бо матэрыялы справы былі засакрэчаныя.
29.06.2024 года вызвалена, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.

























