Зміцер, блогер YouTube-канала «Шэры кот», быў затрыманы 10 чэрвеня 2020 года разам з актывістамі «Еўрапейскай Беларусі». Быў асуджаны на 20 сутак адміністратыўнага арышту, але пасьля гэтага застаўся пад арыштам і стаў фігурантам крымінальнай справы. Пасля быў асуджаны за "падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках".
У канцы лістапада 2024 года Зміцер павінен быў выйсці на волю, аднак яго зноў асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». Па дадзеным артыкуле судзяць зняволеных, якія адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з адміністрацыяй, за выдуманыя парушэнні.
11 верасня 2025 г. стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Дзмітрый Казлоў.














