Яўген, адзін з заснавальнікаў руху "Зубр", быў затрыманы 25 верасня 2020 года і асуджаны за "падрыхтоўку да масавых беспарадкаў". Ён неаднаразова падвяргаўся рэпрэсіям: штрафам, арыштам, збіццям і ціску.
У красавіку 2022 года быў пераведзены на турэмны рэжым тэрмінам на 2 гады. У маі 2024 года Яўген вярнуўся з крытай турмы ў ВК № 1 у дрэнным фізічным стане, але захаваў пазітыўны настрой. Пасля прыбыцця яго змясцілі ў ШІЗА, затым перавялі ў ПКТ.
У ліпені 2024 года суд прыняў рашэнне аб пераводзе Яўгена на турэмны рэжым да канца тэрміну.
11 верасня 2025 г. стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін . Сярод вызваленых Яўген Афнагель.












