Сутырка - былы супрацоўнік КДБ, які звольніўся з ведамства каля 10 гадоў таму. Яго затрымалі неўзабаве пасля вяртання з Польшчы. Ігар, апроч беларускага грамадзянства, мае таксама польскае.
Пасля звальнення з КДБ прыкладна ў 2014 годзе Ігар заняўся праграмаваннем. Некалькі год ён жыў у Польшчы, але ў красавіку прыехаў у Беларусь, дзе быў затрыманы. Яму інкрымінуюць арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве).
На волі ў яго засталіся жонка і непаўналетнія дзеці.








