Актывіст анархічнага руху быў затрыманы пры перасячэнні мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года і абвінавачаны ў "падпалах" і "тэрарызме".
У верасні 2022 года супраць Дзмітрыя распачалі новую крымінальную справу і прыгаварылі да пяці гадоў пазбаўлення волі. З улікам папярэдняга прысуду яго канчаткова асудзілі на 20 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму.
У жніўні 2023 года Дзмітрыя перавялі на турэмны рэжым за "парушэнне правілаў распарадку".











































