Святаслаў скончыў лётнае вучылішча ва Украіне, пасля чаго вярнуўся ў Беларусь і праходзіў стажыроўку ў "Белавія". Ягоны бацька таксама быў пілотам.
Ён працягваў падтрымліваць сувязь з былымі аднакурснікамі. Частка з іх пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне далучылася да Узброеных сіл Украіны. Менавіта перапіска з гэтымі людзьмі магла стаць падставай для пераследу. Незадоўга да затрымання мужчына даслаў знаёмаму фатаграфію самалёта, на якім праходзіў стажыроўку, з паведамленнем аб тым, што будзе на ім лятаць. Пасля чаго дзясятага чэрвеня 2025 года яго затрымалі.




















