Папулярны беларускі блогер і стваральнік канала "Краіна для жыцця" на YouTube.
Сяргей выказаў жаданне балатавацца на пасаду прэзідэнта. Аднак перад пачаткам выбарчай кампаніі яго арыштавалі за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства. Ягоная жонка, Святлана Ціханоўская, падала дакументы ў ЦВК па даверанасці, але яго не зарэгістравалі як кандыдата з-за адсутнасці яго подпісу на даверанасці. Пасля яго жонка сама была зарэгістраваная кандыдатам. Пасля вызвалення Сяргей стаў даверанай асобай Святланы Ціханоўскай і ўдзельнічаў у зборы подпісаў. Ён быў затрыманы падчас пікету і асуджаны па некалькіх крымінальных артыкулах.
У студзені 2023 года Сяргею было прад'яўлена яшчэ адно абвінавачанне за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы", і яму дадаткова было прызначанае 1.5 гады пазбаўлення волі.
(1) 18 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;
(2) 1.5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;
шляхам агульнага складання: 19/05 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму
Палітык быў затрыманы 31 траўня 2020 года па дарозе на перадвыбарчы пікет кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Першапачаткова Мікалай атрымаў 30 сутак адміністратыўнага арышту, але на волю так і не выйшаў. Пасля яго асудзілі па крымінальнай справе за "арганізацыю масавых беспарадкаў".
14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах асаблівага рэжыму.
Кіраўнік ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка быў затрыманы 18 чэрвеня 2020 года, калі накіроўваўся ў ЦВК для здачы сабраных подпісаў. Затрыманне правёў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. У гэты ж дзень яго змясцілі ў СІЗА КДБ.
Палітвязень знаходзіўся ў зняволенні без суда рэкордна доўгі тэрмін (больш за 3 гады). Паводле абвінавачанняў, ён садзейнічаў Сяргею Ціханоўскаму ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўхіляўся ад выплаты падаткаў з 2012 па 2022 год.
Эдуард не прызнаў віну ў поўным аб'ёме.
Скончыў БДЭУ па спецыяльнасці "Эканоміка і кіраванне прадпрыемствамі" і кіраваў краўдфандынгавымі платформамі Ulej і MolaMola. У вольны час захапляецца конным спортам і дайвінгам.
З 1 красавіка 2024 г. Эдуарда ўтрымліваюць у ПКТ.
9 ліпеня ў Бабруйску над Эдуардам адбыўся суд па ч. 2 арт. 411 КК (Злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Па інфармацыі «Вясны» , Эдуарда прысудзілі да 2 год пазбаўлення волі.
10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму
Банкір, выбітны грамадскі дзеяч і кандыдат на пасаду прэзідэнта, быў затрыманы разам са сваім сынам, калі накіроўваўся ў Цэнтральную выбарчую камісію для здачы сабраных подпісаў.
Віктар быў асуджаны паводле артыкулаў 235 і 430 КК РБ.
14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Апазіцыйны палітык, сузаснавальнік партыі БХД, быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 7 чэрвеня 2020 года па дарозе дадому. Правёў 75 сутак пад адміністрацыйным арыштам. Паўла асудзілі ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках.
21 чэрвеня 2023 года ў Шклове прайшоў суд па замене рэжыму зместу. Суддзя Аляксандр Тараканаў пастанавіў перавесці палітыка ў турму тэрмінам на тры гады .
10 ліпеня 2023 г. стала вядома, што палітвязня перавялі з ВК №17 у Турму №1 .
7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму
Сябра пашыранай Каардынацыйнай рады, быў затрыманы і збіты супрацоўнікамі АМАПа 29 верасня 2020 года.
Абвінавачаны ва ўдзеле ў тэлеграм-каналах "радыкальнага напрамку".
8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму
Адвакат і член прэзідыума Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу.
Максім быў затрыманы 9 верасня 2020 года і абвінавачаны ў змове і экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку публічныя заклікі да захопу ўлады і дзеянняў, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы, з выкарыстаннем СМІ і інтэрнэту.
10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму
Член прэзідыума Каардынацыйнай рады, кіраўнік выбарчага штаба Віктара Бабарыка.
Была выкрадзена 7 верасня 2020 года і гвалтоўна прывезена на беларуска-ўкраінскую мяжу для выправаджэння з краіны. Там Марыя парвала свой пашпарт і адмовілася пакідаць Беларусь.
9 верасня 2020 года стала вядома аб затрыманні і зняволенні пад варту.
11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму
Былы кандыдат у прэзідэнты, затрыманы па крымінальнай справе.
Андрэй Дзмітрыеў - сузаснавальнік і сустаршыня аб'яднання «Гавары праўду».
У 2021 годзе ў аб'яднанні «Гавары праўду» прайшлі ператрусы, пасля якіх рахункі арганізацыі заблакавалі, а офіс — апячаталі. 12 жніўня 2021 года Дзмітрыева затрымалі на кароткі тэрмін, але потым адпусцілі.
Паўторна мужчыну затрымалі 11 студзеня 2023 года і пасадзілі ў СІЗА -1. Следчы камітэт паведаміў, што Дзмітрыеў удзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту 2020 года, таму стаў падазраваным па арт.342 КК РБ.
20.04.2024 вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, ініцыятар і стваральнік Парка высокіх тэхналогій. Удзельнік прэзідэнцкай кампаніі 2020 года.
17 гадоў пазбаўлення волі завочна.
Кандыдатка ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2020 года. Пасля абвяшчэння афіцыйных вынікаў пачаліся акцыі пратэсту, Ціханоўская заявіла аб узурпацыі ўлады дзеючым прэзідэнтам і заклікала правесці новыя і сумленныя выбары. 11 жніўня 2020 года Ціханоўская пакінула Беларусь. Яе муж Сяргей Ціханоўскі, блогер і палітычны дзеяч, асуджаны на 18 гадоў пазбаўлення волі.
Святлану Ціханоўскую, Паўла Латушку, Вольгу Кавалькову, Марыю Мароз, Сяргея Дылеўскага судзілі у межах адной крымінальнай справы. Агулам ім інкрымінавалі 12 артыкулаў.
11 студзеня Святлана Ціханоўская звярнулася ў Мінскі гарадскі суд з патрабаваннем прадаставіць ёй права азнаёміцца з матэрыяламі справы па яе завочнаму суду. А таксама апавясціла суд аб тым, што збіраецца скарыстацца сваім правам на адваката. Яна таксама напісала Мінскай гарадской і Рэспубліканскай калегіям адвакатаў аб тым, што хоча звязацца з прызначаным ёй адвакатам і выпрацаваць пазіцыю.
Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што лічыць працэдуру завочнай судавытворчасці парушэннем базавых правоў і свабодаў чалавека.
15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі «завочна»
Быў адным з каардынатараў штаба Віктара Бабарыкі на прэзідэнцкіх выбарах і сябрам Каардынацыйнай Рады. Першы раз быў затрыманы ў 2020 годзе. 28.08.2020 года яго затрымалі і змясцілі пад варту, а 12 лістапада вызвалілі пад даручальніцтва Васкрасенскага.
Другі раз Віталя затрымалі ў ліпені 2021 года. Асуджаны 9 жніўня 2021 года. Прадпрымальнік, бізнэсмэн, івэнт-мэнэджар, займаўся арганізацыяй буйных карпаратыўных мерапрыемстваў.
5 гадоў абмежаванні свабоды без накіравання.
У судзе Ленінскага раёна Мінска 6 жніўня да трох месяцаў арышту асудзілі старшыню Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП), члена асноўнага складу Каардынацыйнай рады Мікалая Казлова. Яго прызналі вінаватым па ч. 1 арт. 407 Крымінальнага кодэкса за разгалашэнне дадзеных па крымінальнай справе супраць Каардынацыйнай рады, але канкрэтныя эпізоды абвінавачвання невядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме. Вызвалены 26 сакавіка 2022 года пасля заканчэння тэрміну. У канцы ліпеня 2022 г. быў зноў затрыманы. Паводле абвінавачання, Казлоў, Кавалёва і Аляксеева 23 жніўня 2020 года "публічна выкрыквалі лозунгі, гучна апладзіравалі, знаходзіліся на праезнай частцы, чым блакіравалі і перашкаджалі руху транспарту ў Мінску, у тым ліку гарадскога пасажырскага транспарту "Мінсктранса"".
Працэс над сябрамі АГП пачаўся 1 лістапада 2022 г. у судзе Першамайскага раёна Мінска. 3 лістапада суддзя Наста Кулік прысудзіла палітвязню два з паловай гады пазбаўлення волі.
31 студзеня 2023 г. у Мінгарсудзе была разгледжана апеляцыйная скарга лідэраў АГП. Прысуд застаўся без змен, а скарга - без задавальнення.
У сярэдзіне лютага палітвязень быў этапаваны ў магілёўскую ВК №15. Адразу пасля каранціну Мікалая змясцілі да 26 сакавіка ў карцэр.
На пачатку траўня 2023 г. у палітвязня памерла маці. Мікалая не адпусцілі з калоніі на пахаванне.
У пачатку ліпеня 2023 г. паплечнікі Мікалая распавялі , што палітвязень трапіў у шпіталь з бранхітам.
У сярэдзіне снежня 2023 г. стала вядома, што палітыка ў лістападзе змясцілі ў ПКТ на 2 месяцы.
22.07.2024 вызвалены , поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Першы прысуд 3 месяца арышту.
Другі прысуд 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Экс-тэлежурналістка Белтэлерадыёкампаніі. Член Каардынацыйнай рады. Была затрымана 22 снежня 2020 года па справе "Прэс-клуба", але пасля закрыцця гэтай справы Ксеніі прад'явілі новае абвінавачанне па арт. 357 КК РБ.
03.06.2022 | На 29.05.2022 камера 97 |
12.02.2022 | На 08.02.2022 камера 82 |
15.12.2021 | На 05.12.2021 камера 74. |
25.09.2021 | Камера 94 примерно с 10-15 сентября |
19.07.2021 | Переведена в камеру 82 СИЗО-1 |
05.06.2021 | Отчество Ксения Олеговна, камера 86 в СИЗО-1 |
8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму
Моладзевая актывістка, сябра Каардынацыйнай рады. Была затрымана 12 лістапада 2020 года па арт. 342 КК РБ.
30.11.2022 вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2.5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму
Каб нікога з палітзняволенных не пакінуць без увагі і падтрымкі, на сайце існуе функцыянал пацверджаных адпраўленняў.
Калі ласка, далучыце фатаздымак ці скрыншот, які пацвердзіць адпраўку, пасля праходжання мадэрацыі адпраўленне залічыцца на сайце!
Вы можаце загрузіць выяву з акцыі падтрымкі, і пасля праходжання мадэрацыі мы яго апублікуем.
Вы хочаце дапамагчы вызваленаму палітвязню? Дашліце ваш кантакт у Telegram і мы звяжамся з вамі.
У сувязі з крытычнай сітуацыяй у сферы забяспечання правоў чалавека ў Беларусі і парушэннем асноватворных артыкулаў УДПЧ, Міжнароднай канвенцыі дляабароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненняў, Еўрапейскай канвенцыі па папярэджанню катаванняў ібесчалавечнага і зневажальнага годнасць стаўлення ці пакарання, Міжнароднага Пактуаб грамадзянскіх і палітычных правах і іншых міжнародных дакументаў.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Калі ласка, пішыце самае важнае і коратка.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і максімальна падрабязна апішыце вашыя навыкі. Пасля мадэрацыі ваша аб'ява будзе апублікавана на сайце.
Адказ з'явіцца на сайце, калі такое пытанне не было зададзена раней. Калі ласка, азнаёмцеся з раздзелам, перад тым, як задаваць пытанне.
Вы з'яўляецеся прадстаўніком організацыі ці ініцыятывы і хочаце падтрымаць нашую заяву? Проста запоўніце кантактную форму ніжэй.
Мульцізагрузка дазваляе дасылаць пацверджанне адным фатаздымкам адразу на некалькіх палітзняволенных, перад адпраўкай праверце абраных людзей!
Калі ласка, далучыце фатаздымак ці скрыншот, які пацвердзіць адпраўку, пасля праходжання мадэрацыі адпраўленне залічыцца на сайце!
Калі ласка, запоўніце анкету, каб патрапіць на першы этап правядзення інтэрв'ю з мэтай вызначэння вашых індывідуальных патрэб.