Аляксандр, актывіст анархісцкага руху і сябра «Свабоднага прафсаюза», быў затрыманы ў сакавіку 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць анархістаў з Брэсцкай вобласці. Ён быў асуджаны за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», і за «ўдзел у злачыннай арганізацыі». Вядома, што ў аснову абвінавачання лёг эпізод з перакрыццем дарог у Брэсце ў 2018 годзе, калі праходзіў пратэст супраць будаўніцтва завода АКБ.
Увосень 2025 года адбылося чарговае судовае паседжанне па артыкуле «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы», у рамках якога Аляксандра зноў прыгаварылі да пазбаўлення волі. Агульны тэрмін зняволення склаў сем з паловай гадоў.
19 сакавіка 2026 года ён быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла і вывезены ў Літву.















