Павел, актывіст анархісцкага руху, быў затрыманы ў сакавіку 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць анархістаў з Брэсцкай вобласці. Ён быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", і за "ўдзел у злачыннай арганізацыі". Вядома, што ў аснову абвінавачання лёг эпізод, звязаны з "Маршам дармаедаў", які адбыўся 5 сакавіка 2017 года, а таксама падзеі, якія адбыліся ля будынка Брэсцкага ГУБАЗіКу ў 2016 годзе.
Увосень 2025 года адбылося чарговае судовае паседжанне па артыкуле "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы", у рамках якога Паўла зноў прыгаварылі да пазбаўлення волі. Агульны тэрмін зняволення склаў 8 гадоў.
19 сакавіка 2026 года ён быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла і вывезены ў Літву.















