Данііл, актывіст анархісцкага руху, быў затрыманы ў сакавіку 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць анархістаў з Брэсцкай вобласці. Ён быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", і за "ўдзел у злачыннай арганізацыі". Вядома, што ў аснову абвінавачання лёг эпізод з перакрыццем дарог у Брэсце ў 2018 годзе, калі праходзіў пратэст супраць будаўніцтва завода АКБ.
У пачатку сакавіка 2025 года выйшаў на волю, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.




















