Андрэй, актывіст анархісцкага руху, быў затрыманы ў сакавіку 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць анархістаў з Брэсцкай вобласці. Ён быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", і "псаванне маёмасці". У аснову абвінавачання леглі два эпізоды перакрыцця дарог у Брэсце, якія адбыліся ў 2018 годзе.
У пачатку сакавіка 2025 года выйшаў на волю, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.















