Кіроўца-дальнабойшчык. Мужчыну першапачаткова абвінавачвалі ў хуліганстве (ч. 3 арт. 339 КК) і стварэнні экстрэмісцкага фармавання, альбо ўдзеле ў ім (ч. 3 арт. 361-1 КК).
Мінскі гарадскі суд завяршыў 29 лютага 2024 года разгляд крымінальнай справы. Бурака прызналі вінаватым і прызначылі яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на пяць гадоў па ч. 3 арт. 361-1 КК. Абвінавачанне ў хуліганстве было знята.
Паводле следства , увечары 11 мая 2023 года на аўтадарозе М-5 «Мінск-Гомель» паблізу вёскі Ясень, што каля Бабруйска, "кіроўца аўтамабіля DAF, які праязджаў міма спыненай ваеннай транспартнай калоны, зрабіў падрыў неўстаноўленай прылады, самастойна вырабленай з піратэхнічных вырабаў. яго ў бок вайскоўцаў і ваеннай тэхнікі.
Аднак падчас пераследу яго аўтамабіль быў блакіраваны вайскоўцамі, а ён сам-затрыманы".
Устаноўлена, што ў кабіне аўтамабіля была налеплена "экстрэмісцкая" сімволіка, а ў мабільным тэлефоне - некалькі падпісак на радыкальныя каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі, у тым ліку і на план "перамога".
12.04.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.

























