Да затрымання юнак працаваў вадзіцелем фуры, раней скончыў ПТВ у Ашмянах на прафесію вадзіцеля.
Як паведамляе сайт Генпракуратуры, Якімаў з красавіка па лістапад 2022 года выказаў жаданне, а затым акрэсліў намер уступіць у адно з падраздзяленняў батальёна (палка) імя Кастуся Каліноўскага.
З гэтай мэтай ён нібыта падаў свае персанальныя дадзеныя для прыёму ва ўзброенае фармаванне. Адначасова ажыццяўляў збор інфармацыі аб месцах набыцця ваеннай амуніцыі, абмундзіравання і іншай экіпіроўкі для выкарыстання ва ўмовах баявых дзеянняў.






















