Фітнес-трэнер з Салігорска.
Згодна з матэрыяламі справы Гаўрылаў у студзені 2021 года набыў і падаў двум знаёмым — Таццяне і Алегу Бірулям — аэразольныя балоны з фарбай. Пасля чаго апошнія са студзеня па люты 2021 года наносілі на розныя аб'екты інфраструктуры Салігорска надпісы і малюнкі, «ажыццяўляючы іх псуту».
У жніўні 2021 года Гаўрылаў шляхам дамоўленасцей, у тым ліку за матэрыяльную ўзнагароду, уцягнуў іншага знаёмага — Сяргея Пасюка — у занятак «экстрэмісцкай дзейнасцю».
Потым абвінавачаныя са жніўня па снежань 2021 года распаўсюджвалі на тэрыторыі Салігорска ўлёткі і іншую друкаваную прадукцыю. Экспертыза зместу «Сумленнай газеты», з асобнікамі якой быў затрыманы трэнер, сведчыла аб тым, што Гаўрылаў нібыта датычны да распальвання расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці, учыненага групай асоб.
































