Анжэлу затрымалі ў кастрычніку 2024 года па справе "дваровых чатаў".
29 кастрычніка 2024 года КДБ прызнаў "экстрэмісцкім фарміраваннем" дваровую кааліцыю "Ордэн", у якую ўваходзяць дваровыя чаты "Злыя кіпцікі", "Сухарава", "Сеніца2.0", "Салідарнасць", "Вольныя ваўкі", "Навагрудскія партызаны" "Суседзі".
Згодна з ведамствам, дачыненне да гэтых ініцыятыў маюць Ірына Якаўлева, Наталля Дароніна, Дзіяна Гаўрылава, грамадзянін Украіны Іван Амелян, Вольга Няхайчык, Канстанцін Кірыленка, Лізавета Плітнік, Наталля Гужова, Ірына Смалярава, Станіслаў Батвін, Наталля Лантух. Праз некалькі дзён па ўсёй Беларусі адбыліся масавыя затрыманні па гэтай справе.























































































