Аксана Вольвачава нарадзілася ва ўкраінскай Вінніцы, але жыве ў Беларусі больш за 30 гадоў.
З пачатку 2019 года жанчына была зарэгістраваная як ІП, а яе асноўным відам дзейнасці быў рознічны гандаль каўбаснымі вырабамі і вяндлінай у спецыялізаваных магазінах Мінска. Цяпер яе бізнэс знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі.
Аксана мае актыўную грамадзянскую пазіцыю і шмат размаўляла ў палітычных тэлеграм-чатах, асабліва пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне ў 2022 годзе. З адкрытых дадзеных вынікае, што сілавікі пераследвалі яе менавіта за каментары ў сетцы. Першы раз мінчанку затрымлівалі яшчэ ў студзені 2024 года менавіта за каментарыі.






















































































