Віялета скончыла школу ў Мінску і паступіла ў Варшаўскую акадэмію мастацтваў. Дзяўчына захапляецца фатаграфіяй і любіць падарожжы.
Тры гады таму яна выйшла замуж і змяніла прозвішча. Пара праславілася тым, што хлопец, былы футбаліст Фёдар Вярбіцкі, зрабіў дзяўчыне прапанову проста на стадыёне пасля заканчэння гульні.
Нагодай для крымінальнай справы стаў створаны сям'ёй відэаролік летам 2020 года з заклікам спыніць гвалт. Айцец Генадзь на судзе распавёў, што ў адзін з дзён лета 2020 года, на эмоцыях ад убачаных у інтэрнэце звестак аб ужытым з боку супрацоўнікаў гвалту ў дачыненні да пратэстоўцаў, вырашыў запісаць відэазапіс са зваротам да супрацоўнікаў з заклікам да абгрунтаванага прымянення сілы. Прыдумаў тэкст выступу, пасля чаго папрасіў сваю дачку яго прачытаць. Таксама ён папрасіў жонку выказацца аб выбарах. У гэты ж дзень ён выказаў на відэа пажаданні аб далейшым лёсе краіны, у канцы свайго выступу таксама паказаў сімвал у выглядзе сэрца. Пасля гэтага ён знайшоў у інтэрнэце відэаролікі і змантаваў відэа. У гэты ж дзень адправіў яго некалькім сваім знаёмым і сваякам.




























































































