Першы раз была затрымана КДБ у канцы студзеня 2024 года (падчас масавых затрыманняў родных і блізкіх палітвязняў) за тое, што пісала лісты і пераводзіла грошы на рахункі палітвязняў у СІЗА турмы №1. Тады на яе завялі крымінальную справу па арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), але пад варту жанчыну не ўзялі.
Падчас вобыску ў яе канфіскавалі тэхніку і грошы. Пасля даследавання тэхнікі нібыта былі выяўленыя непажаданыя каментары ў сацсетках, і па іх затым правялі экспертызу. Пасля атрымання вынікаў экспертызы, 20 красавіка 2024 года, Вікторыя была паўторна затрымана і змешчана ў ІЧУ, а пасля ў СІЗА.























































































