Ганна была затрымана 18 снежня 2023 года. Па заканчэнні 72 гадзін яна так і не была вызвалена. Папярэдне крымінальная справа была ўзбуджаная за абразу Лукашэнкі і супрацоўніка міліцыі.
Ганну асудзілі па некалькіх крымінальных артыкулах, у тым ліку «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», прызначыўшы ёй пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі і буйнога штрафу. Судовы працэс адбываўся ў закрытым рэжыме.
Меркавана, адной з падстаў для пераследу стала яе салідарнасць з палітвязнямі — вядома, што Ганна актыўна пісала ім лісты.


























































































