Экс-міліцыянер. Па версіі абвінавачання, 27 траўня Буцько, які пасля звальнення з міліцыі стаў дырэктарам камерцыйнай транспартнай фірмы, нанёс свайму супрацоўніку Андрэю Захару «не менш за 12 удараў у вобласць галавы» кулакамі. Пацярпелы казаў у судзе, што ў яго "няма прэтэнзій" да Буцько.
У 2017 годзе Буцька звольніўся са службы, а ў 2020-м - выступіў супраць жорсткасці сілавікоў. У маі 2021 года Лукашэнка пазбавіў яго звання падпалкоўніка міліцыі запасу.
Прыцягваўся па адміністрацыйных артыкулах за ўдзел у акцыях пратэсту, што суд прымаў да ўвагі падчас прызначэння пакарання. Вядома, што ў зняволенні ён знаходзіцца на прафуліку, як схільны да экстрэмізму. Праваабарончая арганізацыя RPF (Respect-Protect-Fulfill) знаходзіць у ягонай справе палітычны складнік.





























