Іллі Нарышкіну 21 год. Родам ён са Слоніма, але частку дзяцінства правёў у Гродне. Бацька Іллі-украінец, нарадзіўся ў Крывым Рогу. Ён яшчэ ў савецкі час скончыў авіяцыйную вучэльню, але працаваў інжынерам-механікам у розных краінах. З маці хлопца яны вельмі даўно не жывуць разам.
Ілья паступіў у акадэмію Міністэрства ўнутраных справаў. Цяпер ён мусіў бы скончыць трэці курс крымінальна-выканаўчага факультэта. Вядома, што падчас вучобы ён жыў актыўным жыццём-выступаў у розных конкурсах і нават удзельнічаў у інтэлектуальнай гульні ад тэлеканала "Беларусь-2", якая называецца "Вежа". Апошнія публічныя дадзеныя аб ім датуюцца сакавіком 2023-га.
Магчыма, 21-гадовы Ілля Нарышкін хацеў далучыцца да беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Па артыкулах, якія яму прад'яўляюць у апошні час часцей за ўсё судзілі людзей, якія выказвалі намер паехаць ваяваць на баку Украіны, выказвалі анлайн або афлайн. Некаторыя з гэтых людзей перапісваліся з фэйкавымі ботамі палка Каліноўскага, створанымі спецслужбамі РБ.































