Па адукацыі фармацэўт. Змітра абвінавачваюць па шасці артыкулах крымінальнага кодэкса.
Па версіі дзяржабвінавачання , са жніўня 2020-га па люты 2023 года мужчына перавёў 68 еўра на рахункі інфармацыйнага рэсурсу «Белсат», а таксама 68 еўра і 78 даляраў на рахункі Фонду салідарнасці Bysol. Акрамя гэтага, больш за год пералічваў грошы медыярэсурсу - "матэрыялы якога прызнаныя экстрэмісцкімі", а таксама 33 еўра на рахункі палка імя Кастуся Каліноўскага.
Фігурант рабіў фотакопіі ведамасных дакументаў, якія паступалі ў адрас аптэкі, і адпраўляў іх у "Тэлеграм" -каналы, якія служыцелі Лукашэнкі называюць "экстрэмісцкімі фарміраваннямі". Падчас першага судовага пасяджэння стала вядома, што сярод дакументаў была інфармацыя аб зверцы картак воінскага ўліку ваеннаабавязаных. , пра тое, што з беларускага рынку знікнуць некаторыя медыкаменты ўкраінскай вытворчасці, зварот Беларускага саюза жанчын у сувязі з сітуацыяй на мяжы, рашэнне Міністэрства аховы здароўя. »-каналы.
28.11.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.





























